Sidebar

18
Сб, Кра

Выстава Дзмітрыя Курылкіна "Сучаснасць"

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Увазе аматараў выяўленчага мастацтва! 18 красавіка а 15-й гадзіне ў галерэі "ARTквартал" адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Дзмітрыя Курылкіна - навучэнца 9 класа ДУА «Гімназія №1 г. Барысава», а таксама ДУА «Дзіцячая мастацкая школа ім. А.А. Анікейчыка г. Барысава».

2023-04-13

Дзмітрый Курылкін нарадзіўся 30 мая 2007 года ў горадзе Барысаве. Ён інтэлектуальная і творчая асоба. Яго кругагляд, цікаўны розум, нестандартны спосаб мыслення, талент у сферы выяўленчага мастацтва дапамагаюць яму ў творчых пошуках. Сфера інтарэсаў Дзмітрыя значна шырэйшая за вучэбную праграму мастацкай школы: ён не толькі працуе ў жывапісных ды графічных тэхніках і матэрыялах, але і стварае калажы, а таксама спрабуе сябе ў інсталяцыі і іншых відах і формах сучаснага мастацтва.
Дзмітрый сур’ёзна вывучае гісторыю мастацтваў, з’яўляецца пастаянным і паспяховым удзельнікам алімпіяд па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Гэта важная падмога ў фарміраванні сур’ёзнага і ўдумлівага мастака, які ўсведамляе ролю культуры ў гістарычных працэсах. Работы, прадстаўленыя на выставе «Сучаснасць», дэманструюць сапраўдныя і глыбокія творчыя пошукі, уменне аўтара адлюстраваць у вобразах цікавыя ідэі, жаданне працаваць з рознымі матэрыяламі, якія дапамагаюць мастаку ў стварэнні ўласнай выяўленчай мовы.