11 красавіка ў сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцькава для вучняў 3 класа ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» было праведзена літаратурнае знаёмства “У свеце беларускіх дзіцячых пісьменнікаў”.
На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з кнігамі Уладзіміра Ягоўдзіка і даведаліся пра сем цудаў Беларусі, убачылі, якая прыгажая прыроды роднага краю. Дзяцей зацікавіла кніга Алены Масла “Таямніца закінутай хаты”. Аўтар казак спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі: шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Кацярына Хадасеіч – Лісавая прыкладае нямала намаганняў, каб яе кнігі былі цікавымі і захапляльнымі. У сваіх кнігах аўтар прадугледжвае цікавыя заданні і гульні. Яшчэ дзеці пазнаёміліся з творамі Ірыны Токаравай пра падарожжы ў мінулае далёкіх краін і дэтэктыўныя гісторыі.

2023-04-11
