30
Чц, Сак

«Жыццё як цэлая эпоха»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава “Жыццё, як цэлая эпоха” да 85-годдзя з дня нараджэння М. Чаргінца. Мікалай Іванавіч Чаргінец нарадзіўся 17.10.1937г. у г. Мінску, празаік, публіцыст. Член СП Беларусі з 1978, Саюза журналістаў Беларусі з 1973.

Аўтар больш за 50-ці навуковых прац і больш за 30-ці мастацкіх твораў, некалькіх сцэнарыяў да мастацкіх кінафільмаў. Пяру М. Чаргінца належаць кнігі ”Чацвёрты след”, “Трывожная служба”, “Следства працягваецца”, ”Фінал Краба”, “Тайна чорных гор”, “Сыны” ( ганарар за яго аўтар перадаў на дапамогу інвалідам афганскай вайны), “Тайнік у ціхім завулку” і інш. Калі знаёмішся з творамі М. Чаргінца, адчуваеш іх праўдзівасць і гранічную, калі можна так сказаць, натуральнасць аповядаў. Гэта сапраўдная проза, якая заклікана аказваць дабратворны ўплыў на чытача. У ёй заўсёды адчуваюцца гуманныя адносіны да чалавека. Кнігі ягоныя – не толькі займальнае чытанне, яны здольныя многаму навучыць, паказаць хараство і складанасць сумленнага, асэнсаванага жыцця. М. Чаргінец узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двумя ордэнамі Чырвонай Заркі, вышэйшым афганскім ордэнам. У 1990г. за раман “Сыны” ўзнагароджаны сэрэбраным медалём імя А.Фадзеева. На выставе прадстаўлены матэрыял аб жыцці і творчай дзейнасці М. Чаргінца. Выстава будзе дзейнічаць да 12 лістапада.

2022-10-17