30
Чц, Сак

«Закаханы трэцякласнік»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Аповесці-казкі У. Ліпскага дапамогуць юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ім - няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай, татам, Радзімай. Казкі «Закаханы трэцякласнік» і «Дабрадзей для ўсіх дзяцей» нібы на розныя жыццёвыя тэмы, але яны аб'яднаныя агульнай мэтай - узбагаціць душу чытача любоўю, дабрынёй, прагай да адкрыццяў, прыгажосці і разумення ўсёй красы зямнога раю.

Пра гэтыя складаныя праблемы аўтар піша займальна, даходліва, як вопытны настаўнік і шматгадовы галоўны рэдактар папулярнага дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Запрашаем юных чытачоў пазнаёміцца з казкамі «Закаханы трэцякласнік» і «Дабрадзей для ўсіх дзяцей» У.С .Ліпскага у гарадскую бібліятэку №6.

2022-10-17