Sidebar

19
Нд , Кра

Усё светлае ад сонца, усё добрае ад маці

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Любімым у народзе святам стаў Дзень маці, які адзначаецца 14 касрычніка. З нагоды свята ў гарадской бібліятэцы № 6 з 11 кастрычніка арганізавана выстава “Усё светлае ад сонца, усё добрае ад маці”

У сусветнай літаратуры шмат таленавітых твораў, прысвечаных маці. Узвышанае і трапяткое стаўленне да вобраза маці - адна з традыцый і беларускай літаратуры, закладзеная яе класікамі. Цудоўнымі вершамі і празаічнымі творамі пра маці ўзбагацілі нашу літаратуру і працягваюць рабіць творцы, якія шчыруюць на ніве пісьменства сёння. На выставе мажна знайсці творы пра маці вядамых пісьменнікаў, а таксама толькі пачынаючых свой творчы шлях. Есць таксама паліца з літаратурай для маладых мам.
Колькі б добрых і цёплых слоў мы не казалі пра маці, колькі б ні прысвячалі ёй вершаў, песень, карцін, кінастужак, ўсе роўна недастаткова, каб апець яе дабрыню, шчодрасць і самаахвярнасць. Са свята, дарагія жанчыны!

2022-10-12