“Адзін народ – адна краіна”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 верасня ў сельскай бібліятэцы №30 в. Лошніца адбылося мерапрыемства “Адзін народ – адна краіна” для ўдзельнікаў гуртка “Мастацтва бачыць свет”, прымеркаванае да Дня народнага адзінства (дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 і адзначаецца 17 верасня).

Напачатку мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі гістарычны экскурс, каб разумець вытокі дзяржаўнага свята. Пасля паразважлі над сэнсам слова “адзінства”, роль свята ў фарміраванні патрыятызму, узаемадапамогі і яднання беларускага народа.
З захапленнем прысутныя паўдзельнічалі ў гульне-віктарыне “Я люблю Беларусь”. Нагадалі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн. Таксама абмеркавалі нацыянальныя святы Беларусі і памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.
Удзельнікі мерапрыемства зрабілі слушны вынік, што Дзень народнага адзінства – гэта напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!

2022-09-28