Sidebar

19
Нд , Кра

“Песняры зямлі беларускай”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

30 верасня ў сельскую бібліятэку №17 вёскі Жыцькава завіталі вучні 2 і 3 класа ДУА «Жыцькаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна» каб пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай, прысвечанай 140 годдзю беларускіх пісьменнікаў, Я.Купалы і Я.Коласа “Песняры зямлі беларускай”.

Пад час сустрэчы дзеці даведаліся пра творы, якія яны пісалі. Чыталі разам вершы знаёмыя дзецям, а верш “Хлопчык і лётчык” вучань 3 класа,Брыцкі Багдан, разказаў на памяць. Дзецей  зацікавілі фотаздымкі пісьменнікаў розных гадоў. Я.Купала і Я.Колас – два таленавітых чалавекі, якія нарадзіліся ў адзін год, жылі і тварылі ў адзін час, і абодва стварылі сапраўдныя шэдэўры беларускай літаратуры.

2022-10-04