29 ліпеня ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання «Крынiчка», якое прайшло ў форме карагода народных гульняў «Гульні з куфра ўсім на пацеху».
Удзельнікі клуба азнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы «Куточак бацькоўскага неба і матчынай казкі». Вядучая Ларыса Шкрэдава расказала аб гульнях у старажытнай вёсцы, запрасіла зазiрнуць у куфар і дастала адтуль хустачку, лапцi, капялюш, якія потым выкарыстоўваліся ў карагодзе народных гульняў: «Iванка i Марылька», «Пастух i воўк», «Лапцi», «Вартаўнік», «Маялка» і інш. Дзецi разам з дарослымі адгадвалі загадкi з куфра i спявалі беларускiя народныя песнi.

2023-08-03
