17 ліпеня ў сельская бібліятэцы № 30 в. Лошніца прайшла літаратурная гадзіна “Чароўныя творы А. Масла” ў рамках акцыі летняга чытання казак беларускіх аўтараў “Пакліч ў госці казку”.
На пачатку мерапрыемства хлопчыкі і дзячаты пазнаёміліся с біяграфіяй дзіцячай пісьменніцы Алены Сцяпанаўны Масла.
Далей былі прызентаваны ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства такія творы, як “Мяне завуць Лахнэска”. “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”, Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегла”, “Вандроўка з божымі кароўкамі”, “Жывыя рэчы”.
Юныя чытачы вельмі зацікавіліся творчасцю беларускай дзіцячай пісьменніцы А. Масла і прачыталі разам услых казачную аповесць “Вандроўка з божымі кароўкамі”. А дзяўчаты пажадалі намаляваць ілюстрацыі да гэтага твора.

2023-08-02
