Найбольш цікавыя і таямнічыя старонкі гісторыі нашай Радзімы разгарнула бібліятэкар Наталля Гарыдзька перад юнымі наведвальнікамі гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання. Пад час віртуальнай вандроўкі ў мінулае Беларусі “Таямніцы роднай зямлі”, што праводзіцца ў рамках гісторыка-патрыятычнага цыкла “Планета Беларусь” бібліятэчнага праекта “Літаратурная кругасветка”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” ДУА “Сярэдняя школа №20” пазнаёміліся з вядомымі гістарычнымі асобамі, пабачылі дзіўных звяроў і птушак, пабывалі ў найстаражытнейшых гарадах і найбольш знакамітых замках, паслухалі беларускія легенды і паданні, што распавядаюць пра стварэнне Сусвету і Зямлі, паходжанне беларусаў, жывёл і птушак, узнікненне паселішчаў, рэчак і азёраў. Такія легенды дапамагаюць глыбей пазнаць гісторыю свайго краю, мінулае і сучаснае беларусаў.

2023-07-11
