6 ліпеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №1 правялі выяздную літаратурную вандроўку “Верны спадарожнік беларусаў”, прысвечаную гісторыі ўзнікнення ручніка.
Увазе жыхароў горада былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Зіхаціць ручнік наш саматканы, родны беларускі наш узор” і таксама прадметы народнага мастацтва-беларускія ручнікі. Бібліятэкар Наталля Шэбека распавяла аб спосабах вырабу ручніка, аздаблення, сімволіцы арнаменту, абрадавага выкарыстання. Удзельнікі вандроўкі адказалі на пытанні віктарыны “Повязь часоў-беларускі ручнік”.

2023-07-10
