29 чэрвеня сельская бібліятэка №36 в.Наваселкі сумесна з ДУА “Наваселкаўскі дзіцячы сад Барысаўскага раена” правяла гадзіну цікавага чытання кнігі Я. Сцяпанавай “Безыменная кветка”.
Бібліятэкар Сурыхіна І. А. пазнаёміла дзяцей з вельмі прыгожай, ілюстраванаі і цікавай кнігай Безыменная кветка автора Я. Сцяпанавай.
Імя Ясеніі Сцяпанавай даўно вядома людзям, якія цікавяцца сучасным літаратурным працэсам на Беларусі. Свае казкі пісьменніца стварае пад уражаннем яркіх падзей. Творчасць для яе – гэта здольнасць сузіраць навакольны свет са здзіўленнем і глыбокай пашанай, што вядзе да гармоніі і высокай якасці жыцця.

2023-07-06
