Sidebar

19
Нд , Кра

Падарожжа ў свет беларускага класіка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Адшумела першая летняя змена для барысаўскіх хлапчукоў і дзяўчынак. Яны з задавальненнем прыходзілі ў бібліятэку і знаёміліся з мастацкімі выставамі. Нас парадаваў той факт, што амаль усіх зацікавіла выстава “50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа…”, ветліва прадстаўленая Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

2023-06-29

Нашымі экскурсантамі сталі навучэнцы: Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна, Гімназіі №3 г. Барысава, сярэдніх школ №25 і 18 г.Барысава. І малодшыя школьнікі, і старэйшыя дзеці ўважліва разглядалі ўнікальныя фатаграфіі Народнага Песняра, у тым ліку і сямейныя. Аповяд экскурсаводаў заўсёды будаваўся з улікам узросту гасцей бібліятэкі і пройдзенага школьнага матэрыялу. Асабліва дзецям падабаліся радкі са знакамітых паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. А некаторыя з іх зачытвалі на памяць упадабаныя ўрыўкі. Мы ж з нецярпеннем чакаем другую змену прышкольных аздараўленчых лагераў. Падарожжа ў свет вялікага беларускага класіка працягваецца!