Sidebar

18
Сб, Кра

Повязь часоў — беларускі ручнік

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

25 мая ў сельскай бібліятэцы № 38 в. Аздзяцічы прайшла этнаграфічная гадзіна “Повязь часоў – беларускі ручнік” для вучняў ДУА “Аздзяціцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.

Бібліятэкар нагадала прысутным аб ролі ручніка ў радзінна-хрэсьбіннай, вясельнай, пахавальна-памінальнай абраднасці, дала характарыстыку тыпаў ручнікоў, характэрных для пэўных гісторыка-этнаграфічных раёнаў. Рабята актыўна ўключыліся ў размову аб сімвалічных сэнсах ручніка: ручнік – шлях, ручнік – повязь, ручнік – увасабленне дабра. З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства знаёміліся з арнаментальнымі ўзорамі на вырабах, іх абазначэннем. Закончылася мерапрыемства чытаннем верша Авяр’яна Дзеружынскага “Наш беларускі ручнік”.

2023-05-26