Sidebar

18
Сб, Кра

“Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства” і “Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка №17 в.Жыцькава прапануе падлеткам на летніх канікулах прачытаць кнігі беларукага пісьменніка - Алега Грушэцкага “Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства” і “Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі”.

Галоўныя героі, Янка і Мілана, прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўствеСварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфалагічныя істоты і менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!

2023-05-24