Сельская бібліятэка №17 в.Жыцькава прапануе сваім чытачам пазнаёміцца з творчасцю беларускага пісьменніка Алеся Мікалаевіча Бадака прачытаўшы яго кнігу “Як рассмяшыць папугая”.
Кнігу складаюць аповесці, казкі, апавяданні, якія прывабліваюць сваёй багатай фантазіяй, назіральнасцю і светлым гумарам. Творы будуць цікавымі не толькі тым чытачам,якія любяць займальныя сюжэты, незвычайныя падарожжы ў прыдуманныя краіны, але і кожнаму, хто хоча як мага больш даведацца пра наш навакольны свет, хто любіць прыроду і перакананы, яна не менш дзівосная і таямнічая, чым самы неверагодны казачны свет.

2023-01-25
