27–28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХIX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.
Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. Тэматыка канферэнцыі плануецца разнастайнай і, безумоўна, выкліча цікавасць у шматлікіх айчынных і замежных навукоўцаў.
Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, садзейнічаюць выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў.
Сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб канферэнцыі можна на сайце ХIX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
Крыніца: НББ