Эка-вандроўка да Міжнароднага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў у рамках гісторыка-патрыятычнай праграмы “Планета Беларусь” праекта “Літаратурная кругасветка” гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання запатрабавана класнымі кіраўнікамі пачатковай школы ДУА “Сярэдняя школа №20” і добра ўспрымаецца вучнямі
Бібліятэкар дзіцячага аддзела падрыхтавала цікавую інфармацыю, якая дапамагла хлопчыкам і дзяўчынкам зразумець чым адрозніваюцца і што яднае запаведнікі, заказнікі і нацыянальныя паркі, якія ахоўваемыя тэрыторыі існуюць на Беларусі і завочна, з дапамогай прэзентацыі, павандраваць па велізарнай першароднай Белавежскай пушчы.

2023-01-24
