22 студзеня ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання «Крынiчка», якое прайшло ў форме пасяделак каля печы «Па сцяжынках спадчыны».
Удзельнiкi клуба азнаёмiлiся з матэрыяламi кнiжнай выставы «Таямніцы нашых продкаў». Вядучая прапанавала прысутным здзейсніць падарожжа ў мінулае і азнаёміцца з мноствам народных прыказак, прыкмет, звычаяў, абрадаў аб печцы. Госцi таксама кiнулі зярняткi мудрасцi ў торбачку: бацькi расказалі цiкавыя паданні, легенды, а дзецi прынялі ўдзел у гульнях: «Гасцiнцы», «Рэчы каля печы». У завяршэннi сустрэчы ўсе пачаставаліся гарбатай з хатнiм печывам.

2023-01-23
