Sidebar

19
Ср, Чэр

“Свет Купалы і Коласа” вачыма юных мастакоў

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У рамках асветніцкага праекта бібліятэкі “Арткалегіум” для навучэнцаў школ горада супрацоўнікі аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці арганізавалі і правялі цікавую экскурсійную праграму. Вучні ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Барысава”, ДУА “Сярэдняя школа №24 г. Барысава” і ДУА “Гімназія №3 г. Барысава” пабывалі на выставе дзіцячай творчасці “Свет Купалы і Коласа”, прысвечанай 140-годдзю класікаў беларусскай літаратуры і Году гістарычнай памяці.

2022-12-19

У галерэе "Праменад" нашых наведвальнікаў ўразілі больш за 60 творчых кампазіцый юных мастакоў Барысаўшчыны, у якіх яскрава адлюстраваны знакамітыя творы песняроў Беларусі. Падчас экскурсійнай праграмы з вялікім задавальненнем дзеці прыгадвалі знаёмыя вершаваныя радкі “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, “Хлопчык і летчык”, “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына” і іншыя. Таксама нагадалі, што гістарычнае мінулае нашага горада звязана з творчасцю Янкі Купалы. Яскравае таму пацверджанне – паэма “Барысаў”, напісаная падчас наведвання паэтам барысаўскай зямлі. Даведаліся, што наш зямляк, вядомы краязнаўца і педагог Іван Белы з’яўляецца ўнучатым пляменнікам Якуба Коласа. А ўдзельніца выставы, навучэнка ДУА “Гімназія №3 г. Барысава” Нечаева Майя, якая займаецца ў мастацкай школе імя А.А. Анікейчыка, падзялілася сваімі ўражаннямі падчас работы над кампазіцыяй “Калыханка”.

Такім чынам, праз мастацтва падрастаючае пакаленне вывучае сваю спадчыну, цікавіцца творчасцю класікаў беларускай літаратуры, вывучаюць родную мову.