Sidebar

05
Нд , Май

“Любі бліжняга свайго…”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Звяртаем увагу чытачоў, што на бібліятэчным пункте выдачы сектара нестацыянарнага абслугоўвання ГУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева”, які знаходзіцца на в. Працы, д. 94, з’явілася новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча "Любі бліжняга свайго...".

Героі рамана-версіі "Любі бліжняга свайго..." – працягу рамана-версіі "Па веры вашай...", адзначанага ў 2023 г. Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у галіне прозы, – разумеюць, што ў кожнага чалавека заўсёды ёсць права выбару. Нават у самыя страшныя хвіліны жыцця застаюцца як мінімум два рашэнні. Часам гэта выбар паміж смерцю, якая дазваляе захаваць гонар і сумленне, і доўгім жыццём у страху, што калі-небудзь стане вядома пра тое, якім коштам яно набытае. А яшчэ паміж сумленнасцю і здрадай, верай і нявер'ем... Аўтар сцвярджае: чалавек створаны Богам для шчасця, а не для вынішчэння сабе падобных. Падзеі твора адбываюцца ў 2022 і 2023 гадах у Беларусі і Расіі, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў сталіцы Кіеўскай Русі і Тураўскім княстве.
Падрыхтавала Вольга Райкевіч

2024-03-03