Sidebar

05
Нд , Май

«Дванаццаць загадак»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

28 лютага гарадская бібліятэка № 1 для вучняў 1 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава” арганізавала літаратурны куфэрак “Дванаццаць загадак” да 95-годдзя са дня нараджэння Еўдакіі Лось.

Бібліятэкар Марыя Сакач прапанавала чытачам кніжныя выданні па тэме, пазнаёміла з жыццевым і творчым шляхам паэткі і пісьменніцы. Разам з бібліятэкарам удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў “падарожжа” па старонкам твораў Е.Лось: адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі. Дзеці прынялі ўдзел у інсцэніроўцы «Казкі пра Ласку», з захапленнем слухалі вершы «Зайчык – выхваляйчык», «Смачныя літары», «Ледзяшы».
Падрыхтавала Марыя Сакач

2024-02-28