У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» запрашаем усіх прыхільнікаў мастацтва наведаць карцінную галерэю Валерыя Шкарубы і пазнаёміцца з творамі таленавітага земляка.
«… Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.»
( з паэмы Я. Купалы «Спадчына»)
Валерый Фёдаравіч Шкаруба (1957 – 2020)
| Ураджэнец г. Барысава. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1989 года). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) за серыю пейзажаў «Спрадвечнае», створаных у 1997 – 2000 г. г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2014). Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна (2014). Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2018). Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2020). |



