Sidebar

18
Сб, апр

Майстар-клас «Кветка маёй Беларусі - валошка»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

15 красавіка для вучняў 4 “Б” класа сярэдняй школы № 9 г. Барысаў ў прасторы аддзела духоўна-асветніцкай дзейнасці прайшоў творчы майстар-клас «Кветка маёй Беларусі — валошка» у рамках рэспубліканскага праекта Кожная пятніца – роднае, сваё!». 

Бібліятэкар дзіцяча-юнацкага аддзела Анастасія Новік расказала пра кветку-сімвал нашай краіны: дзе яе можна сустрэць і як яшчэ ласкава беларусы называюць гэтую цудоўную блакітную кветку колеру неба. Пасля тэарытычнай часткі кожны атрымаў матэрыялы для працы: чырвона-зялёную стужку ў колер дзяржаўнага сцяга Беларусі, каляровы фааміран і невялікую шпільку. З дапамогай гарачага клею Анастасія Аляксандраўна дапамагла прысутным злучыць дэталі паміж сабой. Кожны ўдзельнік старанна і крэатыўна падышоў да стварэння свайго ўпрыгожвання.  

  

 

Падрыхтавала: Новік А.А.