17 красавіка у рамках рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё" ўдзельнікі літаб'яднання "Натхненне" ДУК "Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева" Алена Брыцкая і Клаўдзія Петрушэнка правялі паэзагульню з навучэнцамі трэццяга класа сярэдняй школы №13 г. Барысава (класны кіраўнік - Варвара Лагачова)
Дзеці і дарослыя ўспомнілі вершы беларускіх паэтаў, барысаўскія аўтары пачыталі свае дзіцячыя вершы. Затым клас падзяліўся на дзве каманды. Кожная старалася зарабляць балы ў перакладах слоў на беларускую мову, падборы рыфмаў да слоў. Пасля паспрабавалі складаць вершаваныя радочкі. У выніку - у кожнай каманды атрымаўся вершык.
У гэты дзень перамагло сяброўства: каманды атрымалі аднолькавую колькасць балаў. Ніхто не застаўся незаўважаным - дзеці ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
падрыхтавала: А. Брыцкая



