26 сакавіка ў гарадской бібліятэцы № 2 у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» адбыліся інфахвілінкі «Жывая класіка дзецям».
На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем знаёміліся з літаратурнымі выданнямі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе. Усе кнігі аб’яднаны адной серыяй «Жывая класіка дзецям». У яе вайшлі: зборнік вершаў «Зямля мая», «Добрай ночы, зара – зараніца! » М. Багдановіча, «Клінавая рукавічка» А. Васілевіч, «На вясёлкавым кані» М. Танка, «Казка пра смелага вожыка» А. Якімовіча, «Дзе начавалі рукавічкі» Я. Бяганскай, «Сонцавы косы» Я. Коласа, «Шчыгол – флейтыст» В. Віткі, «Сем янотаў» Р. Барадуліна, «Бабчыны дранікі» А. Пісьмянкова і інш. Чытачы дзяліліся сваімі думкамі па прадстаўленай літаратуры, знаёміліся з выданнямі.



