Sidebar

18
Сб, апр

«Кніжка Ферды Мураша» Ондржэя Сэкары

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Ферду Мураша прыдумаў чэшскі пісьменнік і мастак Ондржэй Сэкара (1889 – 1967) яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст.

Кемлівы і майстравіты герой хутка набыў вялікую папулярнасць сярод чэшскіх дзяцей, стаў вядомым і ў шмат якіх іншых краінах. У казачных аповесцях пра Ферду апісваюцца захапляльныя прыгоды мураша, які ніколі не здаецца і нічога не баіцца, увесь час нешта прыдумляе і майструе. Таксама маленькі чытач можа даведацца з кнігі шмат цікавага пра жыццё розных насякомых: мурашоў, жучкоў, матылькоў ды іншых.
У «Кніжку Ферды Мураша» ўвайшлі тры аповесці: «Ферда Мураш», «Ферда на чужыне» і «Ферда ў мурашніку». На старонках выдання шмат каляровых і чорна-белых ілюстрацый самога аўтара, Ондржэя Сэкары. На беларускую мову гісторыі пра Ферду пераклаў Сяргей Сматрычэнка.
Кніга знаходзіцца ў фондзе залы літаратуры на замежных мовах.