Sidebar

22
Вс, мая

«Зорка нашага кахання» (да 130-годдзя Максіма Багдановіча)

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Юбілейнае выданне складаецца з трох кніг, прысвечаных вершам Максіма Багдановіча «Раманс», «Слуцкія ткачыхі», «Пагоня» на дзесяці мовах.

«Раманс», больш вядомы як «Зорка Венера», калісці быў пакладзены на музыку. Яго спявала не адно пакаленне беларусаў. А многія успрымалі яго як народную песню. Для паэта, якому на час напісання, было крыху больш за 20 гадоў, гэта найвышэйшая ацэнка. Таямніца верша ў зачараванасці паэта такімі неабдымнымі паняццямі як Сусвет і Каханне. Здаецца, і ў нашай душы хаваліся яго простыя словы. Багдановіч пачуў іх і ўзнес сваім майстэрствам на вышыні, дзе свеціць для беларусаў непагасная зорка нашага кахання, зорка Венера. У вершы «Слуцкія ткачыхі» гучыць той родны матыў, які кожны чалавек адчувае да свайго краю, да сваёй Радзімы, да сваіх вытокаў. Васілек-валошка у беларускай прыродзе займаў і займае асаблівае месца. Гэта генетычная памяць народа, увасобленая ўсяго толькі ў звычайную кветку. Нездарма сіні колер стаў для беларусаў нацыянальнай адметнасцю: сіні лён, сіні бор, сінь рэк і азер. А саму Беларусь справядліва назвалі сінявокай. Максім Багдановіч быў перакананы, што «няма лепш цвяточка ад васілечка». Слуцкім ткачыхам балюча, што яны ткуць не сваё, не роднае, таму «і тчэ, забыўшыся рука, заміж персідскага узора, цвяток радзімы васілька». Да верша «Пагоня», напісанага ў 1916 годзе у Мінску, аўтар даў такое тлумачэнне: «У старай Вільне на муру Гострай Брамы высечаны герб мястовы – ваякі на імкнучых конях. Гэты герб Вільня атрымала яшчэ за часы Вялікага княства Літоўскага, і завецца ён Літоўскай пагоняй». Збалелым сэрцам нацыянальнага паэта, адданага сына сваёй зямлі, Максім звяртаецца:
Маці родная, Маці-Краіна!
Не усцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач. Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Галоўныя словы паэт напісаў з вялікай літары- як самае святое, дарагое і непаўторнае.

2021-06-14