Sidebar

25
Сб, март

«Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча на беларускай мове

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Пры ўсім багацці выбару чытання есць кнігі, якія з часам набываюць сімвалічнае значэнне.

Гэта кнігі з гісторыяй і адметным лесам. Да іх, безумоўна, адносіцца пераклад на беларускаю мову эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Сення няма такога кутка на зямлі, дзе б не ведалі і не чыталі твораў славутага сына беларускай зямлі, аднаго з найвялікшых паэтаў свету.

Адам Міцкевіч нарадзіўся на Навагрудчыне. Сюды, у край свайго дзяцінства і юнацтва, імкнуўся ен у марах, калі знаходзіўся ў ссылцы і эміграцыі. З гэтай нязмернай любові да радзімы нарадзілась велічная эпапея поўная назва якой – «Пан Тадэвуш, Або апошні наезд у Літве. Шляхетская гісторыя 1811-1812 гадоў у дванадцаці кнігах. Паэма «Пан Тадэвуш» – гэта гімн роднай Навагрудчыне, велічная песня роднай зямлі, яе пушчам і палеткам, песня паэта пра яго вялікае і нязбытнае каханне.
«Есць у мяне зямля, край светлых мрояў,
Мілейшага- мне не найсці другога.
Мне ўсе радня там – болей чым крывею,
Там сэрцу гэтак многа дарагога»
Чытаючы паэму у паэтычным перакладзе з польскай мовы на беларускую, можна запытацца, чаму Міцкевіч, беларус па паходжанні, пісаў гэты твор, як і іншыя свае творы, не на роднай мове, а на польскай. Гісторыя расказвае, што Беларусь, яшчэ ў сярэднявеччы падпала пад моцны уплыў польскай культуры. У выніку ў першай палове 19 стагодзя, ўсе што пісалася і друкавалася на беларусі было на польскай мове.
Нягледзячы на забарону царскай цэнзуры «Пан Тадэвуш» хутка стаў вядомы ў Беларусі. Яго перапісвалі, завучалі на памяць. Першы, хто пачаў перакладаць паэму быў выдатны беларускі пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч. Ен пераклаў у 1958 годзе першыя дзве часткі паэмы, але толькі Ў 1907 годзе яны былі надрукаваны. У прадмове к выданню сказана: «Няхай-жа ідзе гэта кніга прамеж людзей, няхай пакажа, што і ў нашай мове можна выгаварыць вялікія думкі». Другім перакладчыкам паэмы быў вядомы грамадскі дзеяч і пісьменнік Браніслаў Тарашкевіч. У 1985 годзе убачыў свет «Пан тадэвуш» у перакладзе выдатнага паэта Язэпа Семяжона. Выданне паэмы 2018 года надрукавана ў перакладзе Пятро Бітэля. Аформіў выданне народны мастак беларусі Васіль Шаранговіч.
Паэма «Пан Тадэвуш» – гэта твор для ўдумлівага чытача, які хоча ведаць гісторыю сваей Бацькаўшчыны, які турбуецца за яе сенняшні і заўтрашні дзень, які па-саўпраўднаму любіць паэзію.

2021-01-06