Sidebar

01
Пт, июль

«Каб вучыць і вучыцца»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сапраўдным гонарам айчыннай кніжнай культуры, з’яўляецца тое, што першая ў свеце кніга, якая мела назву “Буквар”, была выпущана беларускай друкарняй. Першы “Буквар” пабачыў свет 24 ліпеня 1618 года у друкарні Віленскага Свята – Духава праваслаўнага брацтва.

Найбольш верагоднымі аўтарамі ці складальнікамі кнігі з’яўляюцца вядомыя праваслаўныя дзеячы Мялецій Сматрыцкі і Лявонцій Карповіч. Такім чынам, нам есць чым ганарыцца: першы ў свеце “Буквар” прыдумалі нашы продкі.

 Дзякуючы неверагодным абставінам, кніга , якая была выдадзена ў Вялікім княстве Літоўскім, захавалася да нашага часу.

 У свеце захавалася толькі два асобніка першага “Буквара”. Адзін з іх, на жаль няпоўны, знаходзіцца ў Даніі, у Каралеўскай бібліятэцы. А другі (поўны) у Велікабрытаніі, у Бібліятэцы Мідл Тэмпл.

Выключная рэдкасць і вялікая каштоўнасць першага “Буквара” зрабілі яго амаль невядомым для навукоўцаў. На радзіме ні воднага асобніка не захавалася: іх проста зачыталі да дзірак, як часта бывае з вучэбнымі выданнямі.

Першы “Буквар” заклаў пачатак традыцыі выдання аднайменных дапаможнікаў для навучання грамаце ў розных краінах свету.

К 400-годдзю першага славянскага буквара сумеснымі намаганнямі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Бібліятэкі Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, брытанскіх беларусазнаўцаў было выдадзена факсімільнае выданне першага буквара, каб кожны мог патрымаць у руках кнігу, па якой вучыліся 400 год таму.

2020-06-08