«А хто там ідзе ?» – радкі, напісаныя больш за стагоддзе таму, не страцілі сваей актуальнасці і сення.
Яны – нібы культурна-гістарычная візітоўка нашага народа. Ніхто лепш не сказаў пра беларусаў, чым нацыянальны геній Янкі Купалы. Сапраўды, «нам засталася спадчына» – у якой кожнае новае пакаленне беларусаў знаходзіць нешта свае, адметнае, актуальнае.
Янку Купалу цытуюць школьнікі, дыпламаты, палітыкі. Ён стаў не толькі выразнікам беларускай нацыянальнай ідэі, але і выявіў у сваіх радках тое, што аб’ядноўвае беларусаў з іншымі народамі. Наш беларускі класік – інтэрнацыянальны. Невыпадкова знаёмства с Беларуссю для многіх людзей, далекіх ад нас геаргафічна, пачынаецца класічнымі радкамі: «А хто там ідзе / У агромністай такой грамадзе? / – Беларусы».
У выданні «А хто там ідзе?: на мовах свету» сабраны пераклады легендарнага верша народнага паэта на 101 мову свету. Складальнікі – прафесар БДУ, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша і дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Яны здолелі адабраць самыя дасканалыя пераклады, створаныя такімі майстрамі як Расул Гамзатаў, Максім Горкі, Дзмітро Паўлычка , Луі Арагон, Зульфія і іншымі выдатнымі асобамі.
Як выказаўся Максім Танк: «…Кожны раз, калі над нашым краем навісала небяспека, калі іншаземныя захопнікі імкнуліся запрыгоніць беларускі народ, купалаўскія словы «людзьмі звацца» зноў і зноў успыхвалі на штандартах народных змагароў». Для беларусаў верш актуальны тым, што паказвае, кім мы ў недалекім мінулым былі, кім мы сталі сёння, чаго дасягнулі.