Чарговыя гісторыі пра карову Маму Му і яе сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста, як і ранейшыя кнігі пра іх, з’явіліся ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі.
Цяпер у нашых чытачоў ёсць магчымасць прачытаць ажно тры новыя кнігі – «Мама Му паранілася» (працяг папярэдніх шасці), «Крумкач кажа НЕЛЬГА!» (кніжка-кардонка для самых маленькіх) і цікавая гісторыя «Хутчэй, Мама Му».
Кнігі прыйдуцца даспадобы дзеткам і іх бацькам.