Sidebar

16
Пт, окт

Дар бібліятэцы

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Бібліятэка атрымала ў дар кнігу «Беларускі прэм’ер: Вячэслаў Антонавіч Селях (1885–1976)» ад аўтара Сяргея Селяха з дароўным подпісам.

Кніга прысвечана беларускаму опернаму спяваку (бас-барытон), рэжысёру, тэатральнаму дзеячу, кампазітару. Галоўны герой спяваў на сцэне Марыінскага Імператарскага тэатра, з’яўляецца стваральнікам першай сучаснай беларускай оперы і Беларускай дзяржаўнай харавой капэлы, быў дырэктарам БДТ-1 (тэатра імя Я. Купалы). У кнізе прасочваецца няпросты жыццёвы і творчы шлях В. А. Селяха. Публікуецца шмат цікавых гістарычных дакументаў, унікальных фотаздымкаў і ілюстрацый. Кніга папоўніць бібліятэчную калекцыю аўтографаў.

 

Запрашаем у Краязнаўчы цэнтр да цікавага і пазнавальнага чытання.