15 студзеня гарадская бібліятэка № 1 падрыхтавала для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Барысава” казачнае падарожжа “Казкі-крыжаванкі Аляксея Якімовіча”. Бібліятэкар Марыя Сакач пазнаёміла дзяцей з кніжнымі выданнямі па тэме.
Вучні пазнаёмліся з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Дзеці з захапленнем слухалі казкі “Што такое крыжаванка?”,
“Заяц і кот”, “Літара – свавольніца – Ю”, “Не пагадзіліся”, “Як знакі “Плюс” і “Мінус” мурашоў правучылі”, “Што любяць першакласнікі?” і выконвалі заданні: разгадвалі крыжаванкі, збіралі літару “Ю”, рашалі матэматычныя прыклады і успаміналі беларускія словы.
Падрыхтавала Марыя Сакач

2024-01-16
