1 лістапада ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для выхаванцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Барысава» прайшлі гучныя чытанні кнігі Надзеі Ясмінска «Чаму Меша не мае хаты?».

Бібліятэкар Ганна Маскалева пазнаёміла дзяцей з цудоўнай і чароўнай творчасцю Надзеі Ясмінска. Потым яны з захапленнем слухалі і адказвалі на ўсе пытанні незвычайнай гісторыі пра Мешу. Дзеці даведаліся, хто такі Меша. Яго можна назваць беларускiм бабайкам, некалi мамы i бабулi палохалi iм неслухмяных дзяцей. Адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты?
Напрыканцы мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі пра жывёл і паўдзельнічалі ў займальнай акцыі «Слоўнікавы джэм».
Падрыхтавала Ганна Маскалева.
2023-11-13
