26 кастрычніка бібліятэкар сельскай №17 в. Жыцьква разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Паляшчуком А.А. для вучняў 9, 11 класаў ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» зрабілі прэзентацыю кнігі «Табой я жыў, табой жыву…»: пра жонку Якуба Коласа.
На мерапыемстве дзеці пазнаёміліся з жыццём Марыі Дзмітрыеўны да замужжа, з успамінамі сыноў пра сваю маму. З вялікай цікавасцю дзеці разглядалі фотаздымкі і чыталі лісты, якія Я.Колас пісаў сваёй жонцы. Увазе дзяцей была прадстаўлена відэапрэзентацыя і паслухалі творы прысвечаныя Марыі Дзмітрыеўне Міцкевіч. Дзякуючы гэтаму выданню захаваецца памяць аб Марыі Дзмітрыеўне не толькі у сям’і, але і будзе жыць у памяці беларускага народа.
Падрыхтавала Тамара Міхайлаўна.Костачка

2023-10-27
