Sidebar

18
Сб, Кра

«Табой я жыў, табой жыву...»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

28 верасня ў Кішчына Слабадской сельскай бібліятэцы № 24 для вучняў 8-10 класаў ДУА “Кішчына Слабадская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”  адбылася прэзентацыя кнігі «Табой я жыў, табой жыву...», прысвечаная  Марыі Дзмітрыеўне Каменскай -  жонцы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Аўтары кнігі – нашчадкі Якуба Коласа і Марыі Міцкевіч – унучкі Марыя Данілаўна Міцквевіч, Вера Данілаўна Міцкевіч і праўнучка Васіліна Валер’еўна Міцкевіч.  У кнігу ўвайшлі цудоўныя фотаматэрыялы, не апублікаваныя раней лісты Якуба Коласа да жонкі і каментарыі да іх, прысвечаныя ёй вершы, а таксама ўспаміны пра Марыю Дзмітрыеўну, сваякоў і тых, хто быў знаёмы з сям’ёй паэта.  Для Якуба Коласа Марыя Дзмітрыеўна была не толькі любай жанчынай, не толькі музай, але і маці ягоных дзяцей, першым чытачом, крытыкам. Гэта жанчына, якая заўсёды ішла поруч з паэтам, дапамагала яму ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Невыпадкова кажуць, што за кожным таленавітым мужчынам стаіць не менш таленавітая і разумная жанчына. Якуб Колас адзначаў, што такая жанчына, як Марыя Дзмітрыеўна, трапляецца адна на дзесяць тысяч. Вучні з захапленнем слухалі звесткі аб жыцці Марыі Дзмітрыеўны, затым чыталі вершы, а ў заключэнні паглядзелі відэа прэзентацыю “Табой я жыў, табой жыву…”  
Падрыхтавала Святлана Мікуловіч

2023-10-04