Sidebar

18
Сб, Кра

Летнія канікулы ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Для дзяцей Лета – гэта час адпачынку і забаў, гэта разрадка, назапашанай за год напружанасці, папаўненне зрасходаваных сіл, аднаўленне здароўя, час адкрыццяў і прыгод, час гульні, час пазнання новых людзей, а галоўнае - самога сябе.

Падчас летніх канікул у дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі прайшоў шэраг мерапрыемстваў на беларускай мове.  

Выхаванцы прышкольных лагераў прынялі ўдзел у інтэрактыўным мерапрыемстве пад назвай «Падарожжа ў Кнігаград»: кастынг беларускіх кніг. Гэта паспяховая форма папулярызацыі кніг і чытання шырока распоаўсоюджана ў бібліятэках Германіі. Для правядзення кастынга бібліятэкар Ала Смірнова выбрала пяць кніг для вольнаг чытання і прапанавалі дзецям прыняць удзел у галасаванні, у выніку якога пераможцам становицца толькі адна кніга. Былі адабраны кнігі

У кастынге прынялі ўдзел кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў: У. Ліпскага «Прыгоды Нуліка», А. Карлюкевіча «Шубуршун и его друзья», К. Хадасевіч-Лісавой «Прыгоды лісачкі Красуні», А. Масла «Мяне завуць Лахнэска» и Надзеі Ясмінска «Чаму Меша не мае хаты».

Дзеці павінны былі выбраць з прапанаваных пяці кніг лепшую па наступных этапах: па назве кнігі, па вокладцы, па першаму абзацу і па анатацыі. Кніга, якая набрала меншасць галасоў па кожных этапах выбывала з кастынгу. Ітак, пакуль не засталася апошняя кніга, якая і станавілася пераможцам нашага конкурсу – кніга Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска».

Нашы маленькія чытачы вельмі натхнёна ўспрынялі дадзеную форму знаёмства з кнігамі, і з задавальненнем узялі для чытання ўсе кнігі, прадстаўленыя на імправізаваным подыўме.

Для выхаванцаў ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Барысава» прайшлі гучныя чытанні твора Алены Масла «Мяне завуць Лахнеска». Бібліятэкарь Ала Смірнова пазнаёміла дзяцей з гэтай добрай і маляўнічай казкай пра Лахнэску, якая прыйшлася даспадобы нашым маленькім чытачам.

Яны не только даведаліся, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў падарожжа па марах і рэках, але і навучыліся цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.

Ала Смірнова прадставіла таксама дзецям кнігу Алены Масла, у якой надрукаваны фігуркі герояў казкі для хатняга тэатра.

Напрыканцы мерапрыемства нашы маленькія чытачы прыйшлі да высновы, што гэтая кніга пра самае галоўнае.

 Яна аб адносінах людзей адзін да аднаго, аб прыняцці сябе і іншых, пра спробу зразумець тое, што стаіць за знешнасцю. Па форме - гэта казка пра сяброўства апалоніка Апалона і дыназаўра Лахнэскі. У кожнага з іх ёсць запаветная мара: Апалон марыць стаць вялікім і Магутным супержабам, Лахнэска ж, наадварот, хоча ператварыцца ў маленькую, вытанчаную прынцэсу. У кожнага з іх свае ўяўленні пра прыгожае і кожны з іх мае сумнеў у сваёй прывабнасці. Апалон перажывае, што ён вельмі маленькі, а Лахнеска, што яна вельмі вялікая, аднак, сустрэўшыся, яны змаглі ўбачыць адзін у адным асаблівыя, самыя галоўныя рысы. І ў гэты момант, тое, як яны выглядаюць у вачах іншых, стала ўжо не гэтак важна. Убачыўшы лепшае адзін у аднаго, яны змаглі знайсці і прыгажосць ў сабе.

Гэтая кніга напісана беларускім аўтарам Аленай Масла і праілюстравана беларускім мастаком Аксанай Аракчэевай.

У рамках акцыі «Библиотека под зонтиком» бібліятэкары дзіцячага аддзела праводзілі акцыю летняга чытання «Пакліч у госці казку». Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі падзнаёмілі сваіх маленькіх чытачоў з цудоўным светам беларускай казкі. Іх увазе былі прадстаўлены такія знакамітыя казкі пра жывёл, як «Жаронцы», «Лісіца-хітрыца», «Верабей і мыш», яшчэ фантастычныя і геаграфічныя казкі «Бацькаў дар», «Салдат Іванька», «Удовін сын» і іншыя. Прыйшліся вельмі да спадобы дзецям  і бытавыя казкі, асабліва казка «Стары бацька».

Напрыканцы мерапрыества вучні прынялі ўдзел у віктарыне «Свет беларускай казкі» і паглядзелі мультфільм «Курачка-рабка».

Для выхаванцаў прышкольных лагераў адпачынку прайшлі краязнаўчыя гутаркі «Што ў бабы на гарышчы?», прысвечаныя побыту сялян даўніх часоў. Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова  ў літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі «Бабуліна спадчына» прапанавала дзецям цікавыя гісторыі пра прадметы быта, якімі карысталіся нашы продкі ў старажытныя часы. Чытачы пачулі цікавыя абразкі з жыцця старой вёскі пра печ, лаўкі, стол, услон, ложак, палаці, Покуць, зяжу-хлебніцу, жорны, кадаўб, кадушку, ступу і іншае.

 Вельмі займальная бібліятэкар апавядала пра тое, як будавалі хату, як выбіралі месца пад забудову.

У час мерапрыемства гучалі вершы пра хату і браму, пра печ і Чырвоны кут, пра свечку на Покуці, пра калыску і дзіцячыя цацкі.

Ала Смірнова прапанавала дзецям патлумачыць, калі і чаму так гавораць: «У кашулі нарадзіўся», «Памяняў прас на качалкі» і інш.

Для чытачоў Ала Смірнова прапанавала майстар-клас. Трэба было з дапамогай качалак ці рубеля разгладзіць тканыя вырабы. Дагэтуль бібліятэкар заёміла дзяцей з гэтым няхітрым прыстасаваннем: качалкай і валоком. На качалку – накручвалі, напрыклад, ручнік і раскочвалі валком – драўляным брусам з ручкаю. Кожны з жадаючых змог прыняць удзел у майстар-класе.

Для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава» прайшла слайд-беседа «Дзіцячы побыт вёскі». Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова з дапамогай электроннай прэзентацыі «Жыццё дзяцей» паведаміла нашым маленькім чытачам пра тое, як жылі іх аднагодкі ў тыя далёкія часы ў 19 – пачатку 20 стагоддзяў, як яны працавалі, дапамагалі бацькам у гаспадарцы, падмяталі падлогу, мылі посуд, прыглядамі за малымі, а дзяўчынкі вучыліся прасці кудзелю на калаўроце, ткаць на кроснах, вышываць рушнікі, падузорнікі і абрусы. Дзеці даведаліся, што ў хлопчыкаў былі сваі абавязкі: ездзіць з бацькам у лес па дровы, араць, даглядаць жывёлу, звозіць у восень снапы з поля, потым абмаловаць іх на таку.

Вучні пыталіся ў бібліятэкара, ці вучыліся дзеці ў мінулым. І бібліятэкар апавядала пра школьнае жыццё дзяцей на Барысаўшчыне, адзначыла, што ўстановы адукацы ў нашым рэгіёне існавалі з даўняй пары, але ж у той час шмат дзяцей не маглі вучыцца, таму, што іх бацькі не пускалі ў школу, бо на жаль не было чаго апрануць, або патрэбна было ісці ў зробкі, каб дапамагаць карміць сям’ю.

Цікавіла нашых маленькіх чытачоў і тое, як адпачывалі іх аднагодкі, як бавілі вольны час, у якія гульні і забавы гулялі, як адзначалі святы.

На прыканцы мерапрыемства Ала Смірнова прапанавала дзецям прыняць уздел у віктарыне «Што ў бабы на гарышчы?»

2023-08-22