16 жніўня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №1 правялі выяздную літаратурную вандроўку “Роднай нівы фарбы і адценні на белых ручніках” у Рэспубліканскі санаторый “Беразіна”.
Увазе прысутных былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Зіхаціць ручнік наш саматканы, родны беларускі наш узор” і прадметы народнага мастацтва - беларускія ручнікі. Бібліятэкар Наталля Шэбека распавяла аб спосабах вырабу ручніка, аздаблення, сімволіцы арнаменту, абрадавага выкарыстання. Удзельнікі вандроўкі адказалі на пытанні віктарыны “Повязь часоў-беларускі ручнік”.

2023-08-17
