Сельская бібліятэка-клуб №34 в. Мсціж прапануе сваім маладым чытачам, а таксама ўсім прыхільнікам кінажанру “масала” кнігу Беланожка Алёны “Зорка Ракхігархі”.
Сюжэт кнігі апавядае пра маладую авантурыстку Аліну і яе сяброў, якія аказваюцца ўцягнутыя ў дэтэктыўную гісторыю вакол магутнай старажытнай зброі, здольнай знішчыць увесь свет. Герояў аповесці чакаюць небяспечныя прыгоды, навуковыя адкрыцці і прыгожая любоўная гісторыя.

2023-06-29
