Sidebar

18
Сб, Кра

“Беларуская кухня. Белорусская кухня. Belarusian Cuisine”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка-клуб №34 в. Мсціж прапануе сваім чытачам кнігу А. П. Вашчанкі “Беларуская кухня. Белорусская кухня. Belarusian Cuisine”.

Кніга прысвечана кулінарным традыцыям нашых продкаў. Чытач даведаецца, як выпякаць сапраўдны беларускі хлеб у хатніх умовах, як варыць аўсяны кісель, саладуху, крупеню, а таксама як трэба гатаваць клёцкі, камы, стульцы ды іншыя напаўзабытыя стравы. Рэцэпты, а іх 90, пададзены на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя асноўнай часткі кніга ўтрымлівае кароткі слоўнік састарэлых слоў, выразаў і кулінарных тэрмінаў. Цікавымі будуць і культуралагічныя аспекты, звязаныя з традыцыямі харчавання нашых продкаў, і іх сувязь з сучаснасцю.

2023-04-19