6 красавіка горад Барысаў наведала дзіцячая пісьменніца-казачніца, член саюза пісьменнікаў Беларусі – Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
Праграма ўключала сустрэчу з юнымі чытачамі сельскай бібліятэкі-клуба в.Вялікая Ухалода і вучнямі пачатковай школы ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Барысава”.
Праграма ўключала сустрэчу з юнымі чытачамі сельскай бібліятэкі-клуба в.Вялікая Ухалода і вучнямі пачатковай школы ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Барысава”.
У актавай зале Вялікаўхалодскай сярэдняй школы сабралася звыш сямідзесяці чалавек, якія гасцінна сустракалі сталічную госцю, былі ветлівымі, актыўна адказвалі на пытанні Кацярыны Станіславаўны і захапляліся лялькамі, героямі кніг, якія пастаянна суправаджаюць сваю гаспадыню на сустрэчах з юнымі чытачамі. Чым абумоўлены поспех і папулярнасць маладой і таленавітай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч- Лісавой? У большай ступені – гэта ўменне, як настаўніка па адукацыі, заінтрыгаваць дзяцей не толькі зместам кніг, але і прапанаваць гульнявыя моманты: прайсці па GR-коду і паглядзець кароткія буктрэйлеры па кнігах, паўдзельнічаць у квэстах, павандраваць разам з героямі кніг, якія стануць зразумелымі, пасля прачытання кнігі, канешне.
Лісачка Красуня, Вухуцік, Ліловы Цмок, Грыб Панеёлус, Змрочны Птах, чароўная кікімара Кікі і шматлікія іншыя героі казачных гісторый, якія жывуцуць ў палацах, у лясах, на балотах, на планеце Вухуція парадавалі вучняў пачатковай школы і пяцікласнікаў Вялікаўхалодскай сярэдняй школы. Бібліятэкары Надзея Мацюшонак і Ірына Езубчык падрыхтавалі да мерапрыемства ў актавай зале разгорнутую выставу кніг К.Хадасевіч-Лісавой і фотазону “Дзівосны лес” – у біблітятэцы. Таленавітыя дзяўчынкі, удзельнікі танцавальнага гуртка, пад кіраўніцтвам настаўніка М.Мошчынай парадавалі госцю танцам “Дзяцінства”, а ў знак удзячнасці Кацярына Станіславаўна пакінула памятны экслібрыс на ўсіх сваіх кнігах, якія маюцца ў фондзе сельскай бібліятэкі. Большая частка з іх у той жа дзень была разабрана дзецьмі. Напрыканцы сстрэчы , як і заўсёды – фотазона, фотасесія і набыццё кніг з аўтографам аўтара.
Цёпла і радасна сустракалі пісьменніцу чатыры паралелі чацвёракласнікаў сярэдняй школы №13.
Тэкст падрыхтавала вядучы метадыст Людміла Захарэвіч
![]() |
2023-04-10

