Sidebar

13
Сб, Кра

“Глыбоцкае гета. Яны перамаглі смерць”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка № 30 в. Лошніца запрашае чытачоў пазнаёміцца з выданнем “Глыбоцкае гета. Яны перамаглі смерць” (Серыя “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”).

У выданні распавядаецц пра стварэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі гета ў Глыбокім і іншых населеных пунктах рэгіёна, пра знішчэнне мясцовых яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі.

Асобная частка кнігі прысвечана супраціўленню яўрэяў у Глыбоцкім гета, у ходзе якога 19 жніўня 1943 г. удзельнікі супраціўлення падняліся на ўзброенннае паўстанне.

У кнізе таксама змешчаны матэрыялы пра людзей, якія з рызыкай для жыцця ратавалі яўрэяў ад расправы, пра ўвекавечанне памяці ахвяр Халакосту ў Глыбоцкім.

Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фатагарафіямі, а таксама фотакопіямі архіўных дакументаў.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, у сельскую бібліятэку № 30 в. Лошніца.