Sidebar

17
Пн, Чэр

Адкрыццё выставы Наталлі Антонавай ў першы вясновы дзень

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

1 сакавіка а 17 гадзіне ў галерэі «Праменад» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы  мастачкі Наталлі Антонавай «Побач».

2023-02-22

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 жывапісных і графічных твораў, галоўнымі героямі якіх становяцца блізкія людзі, птушкі, кветкі, усё жывое побач з намі, рэчы, якія захоўваюць памяць аб мінулых падзеях, усё, што блізка душы па-за залежнасці ад часу і адлегласцяў.

Даведка

Наталля Антонава нарадзілася ў Бабруйску. З 8-гадовага узросту жыла і вучылася ў Мінску, дзе  скончыла школу і МРТІ (цяпер БДУІР). Уся асноўная працоўная дзейнасць Наталлі прайшла ў сферы IT.  Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае. У 2012 годзе Наталля наведала арт-майстэрню, дзе пачала пісаць алеем. З гэтага часу Наталля – актыўны ўдзельнік выстаў і плэнэраў. Гэтая выстава – трэцяя персанальная ў яе мастацкай біяграфіі. Член Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць» з 2020 года. Важнай падзеяй у біяграфіі Наталлі стаў пераезд разам з мужам з Менска ў Жодзіна ў прыватны дом у 2014 годзе. З той пары стары сад і яго наваколлі – пастаянная крыніца творчага натхнення. Піша алеем, акрылам і тэмперай, займаецца графікай і змешанымі тэхнікамі (друкаваная графіка, алоўкі, пастэль, гуаш), працуе ў тэхніцы акварэлі. «Каштоўнасць і непаўторнасць кожнага моманту нашага жыцця, невыпадковасць ўсіх навакольных рэчаў, людзей і падзей, узаемасувязь і раўнапраўе ўсяго існага ў свеце — жывой і нежывой прыроды, чалавека, яго думак і дзеянняў, беражлівае стаўленне да кожнай часцінкі гэтага свету», – мяркуе Наталля Антонава.

Запрашаем усіх прыхільнікаў мастацтва наведаць выставу да 28 сакавіка.