Sidebar

22
Ср, Май

«Добры свет любімых кніг»: урок дабрыні ў духоўна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Падчас школьных канікул вучні малодшых класаў, з прышкольнага лагера адпачынку ДУА “Сярэдняя школа №8 горада Барысава”  былі запрошаны на ўрок дабрыні, які ўключаў знаёмства з кнігамі беларускай пісьменніцы Алены Масла.

Да ўвагі дзяцей былі прадстаўлены тры кнігі, у якіх вельмі яскрава адлюстравана тэма дабрыні, міласэрнасці, суперажывання і ўзаемадапамогі, а таксама прагляд відэаролікаў з медыякантэнта «Казкі на канапе». Вядучы метадыст аддзела маркетынгу Людміла Захарэвіч, як глыбокі знаўца творчасці Алены Сцяпанаўны і папулярызатар беларускай дзіцячай літаратуры, пазнаёміла прысутных дзяцей з кнігамі: “Мяне завуць Лахнэска”, “Лагодны воўк” і “Каляды з хроснай”. Школьнікі з вялікай цікавасцю слухалі шчымлівую гісторыю сустрэчы пачвары з возера Лах-нэс на імя Лахнэска і апалоніка Апалона, які жыве ў беларускай сажалцы, а затым размалёўвалі герояў кнігі ў яркія, вясёлыя колеры, бо, нягледзячы на розніцу ў знешнім выглядзе і розныя погляды на жыццё, прыйшоўшы на дапамогу адзін аднаму, яны ў рэшце рэшт моцна пасябравалі. Далей дзеці наперабой адказвалі на пытанні аб тым, што такое дабрыня, якога колеру яна бывае і разважалі над пытаннем:”Ці можа воўк быць добрым?” А дапамагло ім ў гэтым знаёмства з казкай “Лагодны воўк” і прагляд аднайменнага мультфільма, які атрымаў шмат узнагарод на розных міжнародных конкурсах анімацыйнага кіно. Трэцяй кнігай, аповяд аб якой дзеці слухалі з вялікай увагай – гэта казачная гісторыя  “Каляды з хроснай”, у якой дзеянне адбываецца падчас калядных і навагодніх святаў, калі здараюцца, часам, сапраўдныя цуды. Казка вельмі добрая, цёплая,  чароўная і  таму Людміла Браніславаўна параіла дзецям чытаць  яе разам з дарослымі , каб даведацца аб тым, як хросная маці дзяўчынкі Вікі, гераіні гэтай казачнай гісторыі, умее адказваць дабром нават на  непрыстойныя ўчынкі асобных персанажаў аповяду. А яшчэ фея хросная умее вязаць шалік з воблачкаў, ляпіць Пегаса з снегу, рабіць ядомыя сняжынкі і шмат чаго іншага. Напрыканцы сустрэчы школьнікі атрымалі ў падарунак памятныя сувеніры- каляндарыкі на 2023 год з выявай Анёла, які прынёс на Зямлю благую вестку аб нараджэнні Іісуса Хрыста. Спадзяемся, што дзеці надоўга запомняць гэту сустрэчу ў нашым цэнтры і запомняць імя мудрай беларускай казачніцы Алены Масла.

2022-11-03