30
Чц, Сак

Маіх радкоў няма без Беларусі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

28 кастрычніка 2022 года сельская бібліятэка №33 в.Маісееўшчына  сумесна з Маісееўшчынскім сельскім клубам запрасілі вучняў ДУА “Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” на вечар-партрэт “Маіх радкоў няма без Беларусі”,  прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

Бібліятэкар Жарнасек І.І. пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчасцю вялікага песняра. Вучні чыталі творы паэта: “Лясам Беларусі”, “Старая хата”, “Ворагам”, “Альбуць”, урывак з аповесці С.Александровіча “На шырокі прастор” і інш. Загадчыца клуба Вевер Н.П. прачытала на памяць  верш Я.Коласа “На магіле партызана”. На працягу мерапрыемства  гучала мелодыя песні І.Лучанка “Мой родны кут” на словы Я. Коласа. У канцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала вучням  кнігі з кніжнай выставы “Юбілеі класікаў – свята народа!”.  

2022-10-31