Маленькія героі Вялікай вайны

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

 

2022 год у Беларусі аб'яўлены годам гістарычнай памяці – гэта добрая нагода расставіць кропкі над "і" і паказаць сабе і ўсяму свету, што беларусы – гэта народ, які шануе свае рэальныя подзвігі і дасягненні.

8 лютага на базе ДУА "Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна" прайшла гадзіна мужнасці і патрыятызму "Маленькія дзеці Вялікай вайны", прысвечаны Дню памяці юных герояў-антыфашыстаў. Бібліятэкар сельскай бібліятэкі № 19 сямейнага чытання в. Забашэвічы Марына Бык распавяла дзецям пра тое, што ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны побач з бацькамі ў адным страі ішлі дзеці. Іх імёны навечна засталіся ў памяці народа. Юныя піянеры-героі Валя Коцік, Зіна Партнова, Марат Казей і многія іншыя ўвайшлі ў несмяротны спіс юных змагароў антыфашыстаў. Іх лёс служыць яркім прыкладам барацьбы за мір і чыстае неба, без войнаў і зброі. Быў зроблены агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе.

2022-02-08