Sidebar

18
Сб, Кра

Зборнік ХX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Зборнік змяшчае матэрыялы ХX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 18–19 красавіка.

Апублікаваны даклады даследчыкаў і спецыялістаў, прысвечаныя гісторыі і сучаснаму стану нацыянальнай і сусветнай кніжнай культуры, развіццю асветніцкіх традыцый Беларусі. Выданне ўключае тэксты 52 дакладаў. Матэрыялы зборніка адлюстроўваюць тэмы, якія абмяркоўваліся ў межах канферэнцыі:

Рукапісная кніжнасць
Ф. Скарына і яго паслядоўнікі – беларускія тыпографы і выдаўцы XVI–XVIІІ стст.
395-годдзе са дня нараджэння асветніка, царкоўнага і грамадскага дзеяча Сімяона Полацкага (1629–1680)
210-годдзе са дня нараджэння гісторыка, археолага, этнографа, краязнаўцы Яўстафія Тышкевіча (1814–1873)
200-годдзе выдання першага зборніка археаграфічных дакументаў па гісторыі Беларусі “Белорусского архива древних грамот” (Масква, 1824), падрыхтаванага І. Грыгаровічам пры ўдзела графа М.П. Румянцава
Старадрукі XVI–XVIІІ стст.
Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
Гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі
Беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах
Мастацтва кнігі
Сучасная беларуская кніга
Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі
Выданне будзе карысным даследчыкам кніжнай культуры, бібліятэкарам, музейным работнікам, гісторыкам, архівістам, філолагам і мастацтвазнаўцам.

Набыць зборнік можна ў кіёску бібліятэкі (на 1-м паверсе НББ, каля цэнтральнага ўвахода).

Крыніца: НББ