Sidebar

18
Сб, Кра

Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

18–19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.

Кола пытанняў, запланаваных для абмеркавання на сёлетняй канферэнцыі, ахоплівае важныя аспекты развіцця беларускай і сусветнай кніжнай культуры – ад старадаўніх рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах існавання кнігі.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У праграме – 76 дакладаў.

Фармат: вочны удзел, а таксама прадугледжана анлайн-трансляцыя і дыстанцыйны ўдзел (18 красавіка).

Урачыстае адкрыццё МКЧ і пленарнае пасяджэнне пачнецца 18 красавіка а 10-й гадзіне ў пам. 307 (цэнтральны ўваход).

Праграма XX МКЧ 

 

Источник: НББ