Сельская бібліятэка-клуб №34 в. Мсціж прапануе вашай увазе кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі “Сустрэчы без расставанняў”.
У кнігу уключаны аповесці і апавяданні, прысвечаныя нашай мінуўшчыне і дню сённяшняму. Героі сацыяльна-псіхалагічных твораў пісьменніка – нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. Адны з іх знайшлі сваё месца ў жыцці, іншыя нястомна шукаюць яго, сустракаючы на сваім шляху цяжкасці, адольваюць іх. Але ўсе яны – стваральнікі, прыходзяць да разуммення, што годнасць чалавека шмат у чым вызначаецца тым, хто ён для людзей, грамадства, Айчыны.
Падрыхтавала Таццяна Данчанка




